Орша сабрала больш за 40 удзельнікаў з Беларусі і Расіі на XI Рэспубліканскую выстаўку-кірмаш «ЗдорОва жывеш»
Сёлета Рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш «ЗдорОво жывеш» сабрала больш за 40 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тут можна ўбачыць прадукты харчавання, спартыўны і поўсядзённы адзенне, спартыўны інвентар, фільтры для вады, швейныя вырабы з натуральных тканін, артапедычны абутак, натуральную касметыку і лекавыя травы – тавары, звязаныя са здаровым ладам жыцця. Шырока прадстаўлены прамысловыя прадпрыемствы (у тым ліку харчовай прамысловасці), якія дэманструюць свае дасягненні ў галіне прафілактычнага, лячэбнага харчавання, новыя тэхнікі ў зберажэнні здароўя. Шмат жадаючых пракансультавацца ў вузкіх спецыялістаў: эндакрынолага, псіхолага, анкалога, афтальмолага. На лакацыях гасцям прапануюць зрабіць УГД шчытападобнай залозы і сэрца, ЭКГ-даследаванне, вымераць артэрыяльны, унутрывочны ціск, узровень глюкозы ў крыві і інш. Паралельна праходзяць медыцынскія канферэнцыі па розных блоках.
Характэрна, што сёлета асаблівая ўвага арганізатараў фестывалю нацэлена на моладзь.
– Будучыня краіны – за здаровай моладдзю. Прыцягненне юнакоў і дзяўчат да валанцёрскага руху, навучанне ў фармаце «Роўны навучае роўнага», калі матываваныя і мэтанакіраваныя маладыя людзі распавядаюць сваім аднагодкам аб каштоўнасці здаровага ладу жыцця. Такая практыка становіцца ўсё шырэй, – адзначыў галоўны санітарны ўрач Віцебскай вобласці Уладзімір Сінкевіч. – Наша дзяржава – сацыяльнай накіраванасці. І гэта нават у цяперашніх няпростых умовах адчувае кожны жыхар краіны, вобласці, рэгіёну. Чалавек застаецца ў цэнтры ўвагі. Адна з асноўных патрэбаў – гэта здароўе. Таму форум цяперашні важны не толькі для жыхароў Аршанскага рэгіёну, ён дазваляе фарміраваць і падтрымліваць прыхільнасць насельніцтва да здаровага ладу жыцця. У нашай вобласці і краіне ў цэлым робіцца вельмі шмат, каб умацаваць здароўе людзей, у гэтым напрамку рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы, планы. Уводзяцца ў строй новыя аб'екты аховы здароўя, спартыўныя збудаванні, адукацыйныя ўстановы, рэканструююцца, прыводзяцца ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі ўжо наяўныя. Вялікая праца вядзецца на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Паляпшаюцца ўмовы працы, што таксама спрыяе ўмацаванню здароўя людзей. Аднак кожны і сам павінен разумець важнасць захоўваць сваё здароўе.
У медыцынскіх канферэнцыях, нароўні са спецыялістамі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прынялі ўдзел калегі з Расійскай Федэрацыі.
– Такія мерапрыемствы, якія праходзяць на традыцыйнай аснове, вельмі важныя, яны ўвасабляюць здароўезберажэнне нацыі, – падкрэсліла дэкан фармацэўтычнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта доктар фармацэўтычных навук Ганна Крыкава. – Заўсёды наведваем форум з мэтай перадачы і пераймання вопыту ў беларускіх калег. Мы прыехалі падзяліцца вопытам федэральнай інавацыйнай пляцоўкі. Хацелася б, каб беларускія калегі далучыліся да нас. Інавацыйны праект мае назву «Здароўе першакурсніка – здароўе ўрача – здароўе нацыі». Першы блок уключае агляды першакурснікаў – мы выяўляем мэтавыя праблемныя групы па здароўі, далей настаўнікі, урачы вядуць гэтыя групы. У выніку хочам паглядзець, як палепшылася здароўе нашых студэнтаў.
У дзелавой частцы форуму выступіў галоўны ўрач Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксей Дзягель. Аб развіцці аховы здароўя на Аршаншчыне расказала намеснік галоўнага ўрача па ідэалагічнай рабоце УАЗ «АЦП» Інна Крачак, аб ролі Аршанскага рэгіянальнага дыспансера спартыўнай медыцыны ў арганізацыі здаровага ладу жыцця – галоўны ўрач установы Алена Філімонава.
Падчас форуму на спартыўным аб'екце працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і экспазіцыі, у тым ліку ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Сваю працу прэзентуюць установы адукацыі Оршы, ваенна-патрыятычныя клубы, музеі.
Завершыць сваю працу Міжнародны форум здаровага ладу жыцця і XI Рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш «ЗдорОво жывеш» 22 чэрвеня.