Орша стала першым беларускім горадам, які сустрэў удзельнікаў браняпрабегу Саюзнай дзяржавы "Дарога Мужнасці".

Тут каля Кургана Няскончанай Славы адбыўся ўрачысты мітынг, які завяршыўся дэманстрацыяй прыбылай тэхнікі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, навучэнская моладзь, вучні патрыятычных класаў, грамадскасць. Старт браняпрабегу дадзены 17 чэрвеня ў Маскве на Паклоннай гары. Больш за 20 адзінак дэмілітарызаванай тэхнікі (БТР і БРДМ) праедуць ад Масквы да Брэста і назад. Удзельнікі ўжо наведалі расійскія гарады Адзінцова, Галіцына, Мажайск, Вязьму, Смаленск. Беларуская частка маршруту пралягае праз Оршу, Мінск, Брэст, Бярозу. Кульмінацыя акцыі - удзел у памятных мерапрыемствах у Брэсце 22 чэрвеня. Арганізатар браняпрабегу "Дарога Мужнасці" - расійская міжрэгіянальная грамадская арганізацыя "Ваенна-тэхнічнае таварыства". Асноўная задача - аддаць даніну памяці героям, якія змагаліся за Радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўмацаванне культурных сувязей. Усяго ўдзельнікі браняпрабегу пераадолеюць звыш 2 тыс. 300 км шляху, прымуць удзел у 20 памятных мерапрыемствах на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Чакаецца, што будзе ўсталяваны рэкорд, які ўвойдзе ў Кнігу рэкордаў Расіі. Гэта будзе самы працяглы марш-бросок, здзейснены на бранятэхніцы.