"Аршааграпрамаш" прыступіў да адгрузкі тэхнікі ў Венесуэлу
16 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршааграпраммаш" прыступіла да адгрузкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Венесуэлу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Мікалай Купава.
Два буйныя кантракты на выраб 119 машын для ўнясення вадкіх арганічных угнаенняў і іх мадыфікацый былі заключаны ў снежні мінулага года і красавіку 2010-га. Тэхніка выраблялася на працягу гэтага года. Яе адгрузка пачалася ў верасні: у адрас заказчыка адпраўлены першыя 8 кантэйнераў, у якіх знаходзяцца 24 адзінкі тэхнікі.
У цяперашні час прадпрыемства працуе над фарміраваннем партфеля заказаў на 2011 год. Ужо ёсць пэўныя напрацоўкі і дамоўленасці, заключыць кантракты па якіх плануецца ў бліжэйшыя месяцы.
За студзень-жнівень прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br9,9 млрд, або 179% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Экспартавана за гэты перыяд тэхнікі на $101,8 тыс. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Венесуэлу, Расію, Таджыкістан, Арменію, Казахстан і іншыя краіны. Прадукцыйнасць працы за восем месяцаў склала 153,5%. Паказчык па энергазберажэнні - мінус 43%.
ААТ "Аршааграпраммаш" спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - 296 чалавек.-0-