"Оршааграпрамаш" у 2010 годзе накіруе ў асноўны капітал звыш Br1,5 млрд.
18 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршааграпраммаш" у 2010 годзе накіруе ў асноўны капітал звыш Br1,5 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Шчаблецоў.
У студзені-красавіку прадпрыемства накіравала на абнаўленне асноўных фондаў звыш Br600 млн. На гэтыя сродкі набыты спецыяльная ўстаноўка паветрана-плазменнай рэзкі з лікавым праграмным кіраваннем, пяць зварачных паўаўтаматаў, пяць катлоў на мясцовых відах паліва, якія будуць устаноўлены на асобных вытворчых участках. Да канца года прадпрыемства плануе закупіць лістазгінальны прэс шырынёй 5 м і намаганнем 250 т, гілацінныя нажніцы і іншае тэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці сельгастэхнікі. На гэта спатрэбіцца каля Br1 млрд.
Мадэрнізацыя тэхналагічнага парку дазволіць "Аршааграпраммашу" знізіць долю яго зносу да 70%, а таксама павялічыць выпуск прадукцыі, павысіць яе якасць, дадаў Аляксандр Шчаблецоў.
У студзені-сакавіку прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br2,5 млрд., што на 57,4% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Экспарт павялічыўся на 26,7%. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію. Прадукцыйнасць працы па выніках першага квартала ўзрасла на 22,3%.
ААТ "Аршааграпраммаш" спецыялізуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - 267 чалавек.-0-