Аршанец забіў бацьку за крытыку свайго інтымнага жыцця

29 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Аршанец забіў бацьку за крытыку яго інтымнага жыцця, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Артур Судзілоўскі. На працягу апошніх двух гадоў малады чалавек практычна штодня лаяўся па любой нагодзе са сваім 45-гадовым бацькам-інвалідам 3-й групы. Назапашаная за гэты час асабістая непрыязнасць родных людзей, вымушаных жыць пад адным дахам, урэшце стала прычынай забойства, а пускавым кручком для яго здзяйснення паслужылі алкаголь і крытыка бацькам асабістага жыцця сына. За забойства ў дачыненні да 21-гадовага маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.-0-