Аршанка Аліна Талай атрымала перамогу ў бегу на 60 м з бар’ерамі на турніры Gugl-Meeting у Лінцы

Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі на міжнародным турніры Gugl-Meeting у аўстрыйскім Лінцы. У фінальным забегу выхаванка аршанскай школы лёгкай атлетыкі паказала час 7,97 секунды і стала першай. Дарэчы, тыдзень таму А.Талай перамагла на турніры ў Дзюсельдорфе (Германія). Тады прадстаўніца Віцебшчыны фінішавала з вынікам 8 секунд.

Зараз спартсменка працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету ў закрытых памяшканнях, які з 16 па 20 сакавіка пройдзе ў амерыканскім Портлендзе.

Дзмітрый КОНАХ, «Віцьбічы».