Аршанка Аліна Талай заняла другое месца на міжнародным турніры ў Польшчы
Спрынтэрскую дыстанцыю беларуска прабегла за 12,90 сек. Як паведамлялася, на завершаным раней у Лондане чэмпіянаце свету ў фінале на 100 м з бар'ерамі яна паказала вынік 12,81 сек. і размясцілася на шостай пазіцыі. Пераможцам забегу ў сталіцы Польшчы стала Шарыка Нелвіс з ЗША - 12,65 сек. Бронзавы медаль заваявала Караліна Колечак з Польшчы - 13,26 сек. Прызёр чэмпіянату свету Памела Дуткевіч з Германіі, якая з'яўлялася адным з фаварытаў, фінішаваць не змагла.
Беларуска Алена Дубіцкая на гэтым жа турніры ў Варшаве перамагла ў сектары для штурхання ядра. Яе вынік - 17,90 см. Тыдзень таму на чэмпіянаце свету яна не змагла пераадолець кваліфікацыйны бар'ер, штурхнуўшы снарад на Алімпійскім стадыёне ў Лондане на 17 м 68 см.
БЕЛТА. Фота з адкрытых крыніц.