Аршанская фірма "Світанак" у студзені-ліпені ўтрая павялічыла экспарт швейнай прадукцыі ў Расію

13 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Закрытае акцыянернае таварыства "Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма "Світанак" (ЗАТ АПГФ) за сем месяцаў бягучага года павялічыла экспарт швейнай прадукцыі ў Расійскай Федэрацыі ў тры разы ў параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Валерый Шастакоў. У студзені-ліпені прадпрыемства адгрузіла расійскім спажыўцам амаль 13 тыс. адзінак прадукцыі на Br746,5 млн., у той час як за ўвесь 2008 год у суседнюю дзяржаву было экспартавана 16 тыс. вырабаў. Больш за 80% продажаў ажыццяўляецца праз уласны гандлёвы дом "Артус" у Маскве. Тэмп рэалізацыі прадукцыі за сем месяцаў у параўнанні са студзенем-ліпенем мінулага года склаў 125% і дасягнуў 62,6 тыс. адзінак на агульную суму Br3,3 млрд. Як адзначыў Валерый Шастакоў, нароўні з развіццём уласнай тавараправодзячай сеткі, асноўным стратэгічным напрамкам маркетолагі прадпрыемства лічаць супрацоўніцтва з прыватным бізнесам. Спецыялісты наведалі буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі і не толькі прапанавалі індывідуальным прадпрымальнікам буклеты са сваёй прадукцыяй, але і запрасілі іх на прадпрыемства, каб пазнаёміцца з вытворчасцю, новымі калекцыямі. Уся прадукцыя "Свiтанка" сертыфікавана, у тым ліку ў адпаведнасці са стандартам ІСА 9001-2000. Для прыватных гандляроў гэта так жа важна, як і для дзяржаўных суб'ектаў гаспадарання. Першыя дагаворы ўжо заключаны з прадпрымальнікамі з Віцебска, Гомеля і Магілёўскай вобласці. Па словах намесніка дырэктара, усе складскія запасы на прадпрыемстве прагназуюцца і абумоўлены сезоннай спецыфікай вытворчасці. Напярэдадні сезона для зручнасці гандлю на складах прадстаўлена ўся калекцыя ў поўнай памернай шкале. Такім чынам, у прадаўцоў ёсць багаты выбар. Абнаўляльнасць асартыменту на фірме складае амаль 100%. Ужо восенню ў вытворчасць будзе запушчана новая калекцыя "Вясна-2010", зараз завяршаецца праца над калекцыяй ільняных і баваўняных вырабаў "Лета-2010". ЗАТ АПГФ "Світанак" спецыялізуецца на выпуску дзіцячага і юнацкага верхняга адзення - куртак, паліто, камбінезонаў, плашчоў. Прадпрыемства валодае гандлёвай маркай "Артус". У ліпені прадпрыемства рэалізавала прадукцыі на Br1,1 млрд.-0-