Аршанская кампанія пачала выпуск электразарадных станцый і будзе будаваць аўтамабілі

Оршанская компания начала выпуск электрозарядных станций и будет строить автомобили
У Віцебскай вобласці сёння каля 150 электрамабіляў. У краіне — больш за 10 тысяч. З улікам таго, што Беларуская атамная электрастанцыя набірае абароты, гэтыя лічбы ў бліжэйшыя гады вырастуць, упэўнены кіраўнік аршанскага ТАА «Е-Пауэр» Аляксандр Кірэеў. Папулярнасці электратранспарту спрыяе дзяржаўная палітыка па стымуляванні попыту на яго, стварэнні зараднай інфраструктуры, умоў для развіцця вытворчасці такой тэхнікі і аўтакампанентаў. Нядаўна кампанія атрымала сертыфікат на выпуск зарадных станцый.

Дзяржпадтрымка як стымул

— Калі б не было дзяржпадтрымкі, — адзначае Аляксандр Уладзіміравіч, — мы б наўрад ці вырашыліся рабіць стаўку на развіццё бізнесу менавіта ў гэтым напрамку. Але сёння перад намі — зялёнае святло. Папулярнасць электратранспарту яшчэ, можа, і не настолькі высокая, але відавочна адно: як толькі з'явіцца дастаткова разгалінаваная інфраструктура для яго выкарыстання, адразу ж узрасце і колькасць жадаючых набыць электрамабіль.

Дырэктар кампаніі ўпэўнены, што пачынаць трэба менавіта з зарадных станцый. Убачыць аўтааматар на паркоўцы ля дома ці ў гаражным таварыстве такую — не выключана, што задумаецца аб куплі.

— Нядаўна ездзілі на электрамабілі ў Мінск, — падключаецца да размовы Сяргей Худалееў, намеснік дырэктара Аршанскага бізнес-інкубатара «Закон і парадак», пад эгідай якога працуе «Е-Пауэр». — Ведаеце, колькі абышлася паездка? У 7 рублёў. Так што выгада відавочная.

Аляксандр Кірэеў знаёміць з перадгісторыяй стварэння прадпрыемства. Пачыналі з продажу зарадных станцый кітайскай вытворчасці. Наладзілі цесныя кантакты з вытворцамі з Паднябеснай, дэталёва асвоілі тэхналогію, пазнаёміліся з вопытам іншых краін. Сталі ствараць і апрабаваць уласныя ўзоры абсталявання. Атрымалася. Прадумалі зручны антывандальны дызайн і распрацавалі лінейку павольных заправак — для ўстаноўкі на дваравых тэрыторыях, у асабістых і грамадскіх гаражах.

Анлайн-карта ў дапамогу

— Паралельна з навукова-даследчай працай, шчыльным узаемадзеяннем з УКСамі, праекціроўшчыкамі жылых мікрараёнаў і забудоўшчыкамі нашы спецыялісты заняліся стварэннеминтерактыўнай карты маніторынгу запытаў на ўстаноўку электразарадных станцый і прыкладанняў для смартфонаў па кіраванні імі, — распавядае суразмоўца. — І ўжо ў першыя месяцы працы гэтай карты зразумелі, што попыт на іх вельмі вялікі.



Цікава, што карыстацца інфармацыяй такога інтэрнэт-маніторынгу, арганізаванага аршанскім прадпрыемствам, могуць у Беларусі, Расіі, Казахстане, Арменіі і іншых краінах як аўтааматары, так і любыя вытворцы электразарадных станцый. З дапамогай інтэрактыўнай пляцоўкі рэальна пралічыць кіламетраж і знайсці найбліжэйшую станцыю для зарадкі аўто, вызначыць найбольш зручныя і эканамічна выгадныя месцы для будучай устаноўкі абсталявання.

— Канкурэнцыі не баіцеся? — цікавлюся ў Аляксандра Кірэева.

— Сёння перад намі велізарнае поле дзейнасці, месца і задач хопіць усім, — не сумняваецца кіраўнік кампаніі. — Так што любое супрацоўніцтва ў гэтым плане — на карысць. І толькі ўсе разам, аб'яднаўшыся, мы зможам запоўніць пакуль яшчэ існуючы вакуум.

З Кітая ў Беларусь

На працягу няпоўных двух гадоў прадпрыемства перайшло ад гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці да вытворчасці. Першым крокам стаў выпуск камбінаваных хуткіх і суперхуткіх электразарадных станцый, прызначаных для розных відаў аўтамабіляў. Па распрацоўцы аршанцаў і іх замове абсталяванне пад беларускім брэндам паставілі на канвеер аднаго з кітайскіх заводаў. Атрымана Еўразійская дэкларацыя адпаведнасці.

— Хутка пераведзем вытворчасць у Беларусь, цяпер ідзе афармленне неабходнай дакументацыі. У гэтым нам дапамагаюць бізнес-інкубатар і Аршанскі філіял Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, — рассказвае Аляксандр Кірэеў. — Цяпер, па пракладзеным шляху, гэта ўжо прасцей зрабіць: месяц таму атрымалі сертыфікат на выпуск уласнай лінейкі павольных электразаправак. Першые партыі абсталявання ўжо адпраўлены пакупнікам. Сфарміраваны грунтоўны партфель заказаў. Нашы станцыі чакаюць у Маскве і Падмаскоўі, Краснадары і Санкт-Пецярбургу. Дарэчы, ведаеце, колькі ў Расіі штомесяц усталёўваецца электразарадных станцый? Каля тысячы штук! Так што попыт на іх ёсць, у бліжэйшыя гады ён будзе толькі расці.
Электразарадныя станцыі з Оршы ўжо працуюць на ВДНГ у Маскве, прыкладна 50 штук устаноўлены ў Мінску, ёсць яны і ў Віцебску, Оршы. Вялікі заказ на выраб прыйшоў з Цюмені, цікавяцца прадукцыяй у Кыргызстане.
Аляксандр КІРЭЕЎ: «Мы вывучылі рынак і зразумелі, што многае па імпартазамяшчэнні могуць рабіць нашы заводы».

Цяпер каля 50 працэнтаў працы і камплектуючых прадукцыі аршанцаў — беларускай прапіскі. Але ўжо знойдзены варыянты павышэння ўдзельнай вагі айчыннага ўкладу ў дабаўлены кошт.

— Мы вывучылі рынак і зразумелі, што многае па імпартазамяшчэнні могуць рабіць нашы заводы, ужо заключаем адпаведныя кантракты, — дзеліцца планамі дырэктар ТАА «Е-Пауэр».

Кампанія збіраецца задзейнічаць беларускіх партнёраў і ў ходзе рэалізацыі чарговага ноу-хау, якое можна лічыць гістарычным прарывам у яе гісторыі. Тут ужо прыступаюць да распрацоўкі і арганізацыі выпуску ўласнага грузавога электрааўтамабіля. Разлік на выкарыстанне малалітражнага аўто фермерамі, прадпрыемствамі ЖКГ і іншымі абслугоўваючымі арганізацыямі.



АСАЦЫЯЛЬНА

За год кампанія ў чатыры разы павялічыла колькасць працоўных месцаў і зможа вырабляць да 200 электразарадных станцый у месяц. Пры неабходнасці магутнасці і аб'ёмы выпуску будуць пашыраны. У лютым супрацоўнікі пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі на кітайскіх прадпрыемствах. Пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама плануецца адкрыццё новых працоўных месцаў і атрыманне льготных крэдытаў на далейшае развіццё перспектыўнай для Беларусі вытворчасці.

КАМПЕТЭНТНА

Сяргей ПАЦ, першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама:

— Кампанія «Е-Пауэр» — гэта новы крок у нашай эканоміцы. Сёння ўсё, што звязана з электратранспартам, вельмі перспектыўна. Гэта ўжо паказвае попыт на беларускія зарадныя станцыі. Мы спадзяемся, што ўсё задуманае і ў плане машынабудавання таксама будзе рэалізавана. Мясцовыя органы ўлады падтрымлівалі і будуць падтрымліваць прадпрыемствы любой формы ўласнасці ў рэалізацыі іх карысных для горада і краіны ініцыятыў.

"СБ"