Аршанская лёгкаатлетка Аліна Талай заваявала «золата» на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі
Не перастае цешыць аматараў спорту аршанская лёгкаатлетка Аліна Талай. У гэтым сезоне яна пакуль не ведае сабе роўных у свеце. Чарговую «Золата» наша зямлячка заваявала на чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні, які праходзіў у сталіцы Чэхіі Празе.
На дыстанцыі 60 м з бар'ерамі выхаванка трэнера Аляксандра Гуціна, нядаўна ўдастоенага ордэна Пашаны, стала першай з вынікам 7,85 сек. Гэта не толькі лепшы паказчык у кар'еры Аліны, але і новы нацыянальны рэкорд, які не абнаўляўся 25(!) гадоў. Добра таксама выступіла віцяблянка Яна Максімава. У пяцібор'і яна спынілася за крок ад п'едэстала, стаўшы 4-й.
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці"