Аршанская птушкафабрыка ў 2009 годзе інвесціруе ў развіццё вытворчасці Br4,2 млрд.

6 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУСПП "Аршанская птушкафабрыка" сёлета інвестуе ў развіццё вытворчасці Br4,2 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Анатоль Пашкевіч. Адным з галоўных праектаў стала мадэрнізацыя цэха па перапрацоўцы яек. Была набыта лінія па глыбокай перапрацоўцы яек коштам Br2,3 млрд., якая дазволіць выпускаць новы для птушкафабрыкі від прадукцыі - меланж, а таксама падзяляць бялок і жаўток. Атрыманы прадукт, які шырока ўжываецца ў вытворчасці мяса-малочных і кандытарскіх вырабаў, будзе пастаўляцца перапрацоўчым прадпрыемствам. Французскае абсталяванне прадукцыйнасцю 10 тыс. яек у гадзіну, або 80 тыс. яек у змену ўжо дастаўлена на прадпрыемства, яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на жнівень. У межах праграмы тэхпераўзбраення на птушкафабрыцы пачалася мадэрнізацыя трансфарматарнай падстанцыі і мантаж новага птушкагадоўчага абсталявання ў птушніку №5, замена якога дазволіць павялічыць пагалоўе птушак у гэтым цэху з 32 тыс. да 52 тыс. Да 2011 года на прадпрыемстве плануюць абнавіць яшчэ тры птушнікі. Па выніках першага квартала выручка ад рэалізацыі склала Br7,7 млрд. Прадукцыя рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі. Каля 35% выпускаемых яек экспартуецца ў Расію.-0-