Аршанскія школьнікі да Дня Перамогі выгадуюць кветкі для ветэранаў
20 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскія школьнікі да 65-годдзя Вялікай Перамогі выгадуюць кветкі для ветэранаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама.
Гэта будуць пакаёвыя расліны, якія дзеці падораць пераможцам напярэдадні свята. Яны ўжо з'явіліся на падваконніках класаў і ў дамах школьнікаў. Кветкі для ветэранаў выгадуюць дзеці таксама на дачных участках, іх будуць уручаць на парадзе ў Дзень Перамогі. "Такім чынам дзеці хочуць падкрэсліць значнасць, важнасць і каштоўнасць здзейсненага подзвігу", - падкрэслілі ў аддзеле.
Дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках акцыі "Ветэран ВАВ", якая стартавала ў Оршы ў верасні і працягнецца аж да 9 Мая. У ходзе яе правядзення арганізуюцца таксама шматлікія сустрэчы з удзельнікамі вайны, наведванні ветэранаў на даму, аказваецца шэфская дапамога. З прыходам цяпла пачнуцца работы па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, падчас наведвання якіх дзеці будуць не толькі працаваць, але і знаёміцца з гісторыяй ваенных гадоў, успамінаць вядомыя падзеі. -0-