Аршанскі авіярамонтны завод распрацаваў інвестпрапанову па стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра

31 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. РВУ "Аршанскі авіярамонтны завод" распрацавала інвестыцыйную прапанову па развіцці грузавой транспартнай лагістыкі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар завода Уладзімір Троіцкі. Бізнес-план перспектыўнага развіцця Аршанскага авіярамонтнага завода нароўні з тэхнічным пераўзбраеннем і асваеннем новых відаў паслуг прадугледжвае рэалізацыю праекта па стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра. Агульны аб'ём затрат на рэалізацыю інвестпраекта ацэньваецца ў $11,6 млн.

31 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. РВУ "Аршанскі авіярамонтны завод" распрацавала інвестыцыйную прапанову па развіцці грузавой транспартнай лагістыкі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар завода Уладзімір Троіцкі.

Бізнес-план перспектыўнага развіцця Аршанскага авіярамонтнага завода нароўні з тэхнічным пераўзбраеннем і асваеннем новых відаў паслуг прадугледжвае рэалізацыю праекта па стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра. Яго стварэнне прадугледжана на базе наяўнга аэрадрома "Орша" з улікам бліжэйшых чыгуначных шляхоў і міжнародных аўтамабільных дарог, што дазволіць рэалізоўваць паслугі па прыёме, захоўванні, адпраўцы грузаў рознымі відамі транспарту. Агульны аб'ём затрат на рэалізацыю гэтага інвестпраекта ацэньваецца ў $11,6 млн.

Як адзначыў Уладзімір Троіцкі, пры распрацоўцы бізнес-плана ў разлік прымаліся аб'ёмы транспартных патокаў і неабходнае лагістычнае забеспячэнне - ад мытных пунктаў і складоў да інфраструктуры паслуг. Пры самых песімістычных прагнозах развіцця сусветнай эканамічнай сітуацыі акупнасць праекта складзе 11 гадоў, а стабілізацыя эканомікі дазволіць разлічваць на атрыманне прыбытку ўжо пасля 3 гадоў эксплуатацыі цэнтра.

Удзел прадпрыемства з гэтай прапановай у бізнес-форумах паказаў, што цікавасць да гэтага праекта ёсць у інвестараў як у далёкім, так і ў блізкім замежжы.

Аршанскі авіярамонтны завод створаны ў 1941 годзе, цяпер прадпрыемства знаходзіцца ў стадыі акцыянавання. Прадпрыемства спецыялізуецца на рамонце верталётаў Мі-8, Мі-24, іх мадыфікацый і іншай лятальнай тэхнікі. Па выніках працы за шэсць месяцаў тэмп росту аб'ёму вытворчасці таварнай прадукцыі склаў 160%, экспарт паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся ў 12 разоў.-0-