Аршанскі і Чашніцкі раёны першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых

3 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Аршанскага і Чашніцкага раёнаў першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Паводле даных на 3 мая, усяго ў вобласці яравыя збожжавыя пасеяны на плошчы 182 тыс.га, што складае каля 71% да плана. Блізкія да завяршэння сяўбы таксама гаспадаркі Лепельскага (пасеяна 87% плошчаў да задання), Дубровенскага (86%), Глыбоцкага (80%), Талачынскага (79%) раёнаў. Усе раёны прыступілі да масавай сяўбы кукурузы, якую плануецца завяршыць да 10 мая. Усяго пад гэту культуру адведзена каля 80 тыс.га. Яравы рапс пасеяны на плошчы 8 тыс.га, што складае больш за траціну ад планавага задання. Пры гэтым з-за нізкай арганізацыі работ незадавольняючымі тэмпамі вядзецца сяўба яравога рапсу ў гаспадарках Лёзненскага, Ушацкага, Бешанковіцкага і Докшыцкага раёнаў. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні звяртае ўвагу кіраўнікоў на неабходнасць завяршэння работ па гэтай культуры да 5-6 мая. Два раёны (Сенненскі і Лепельскі) ужо пасеялі лён, завяршаюць гэту работу гаспадаркі Полацкага, Лёзненскага і Бешанковіцкага раёнаў. Усяго ў вобласці лён пасеяны на 9 тыс.га, або 60% да плана. Разам з тым слаба гэтая работа арганізавана ў гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна (пасеяна толькі 8% да задання), Мёрскага (25%) і Ушацкага (30%) раёнаў. Гаспадаркі вобласці працягваюць работы з агародніннымі культурамі. Так, бульба пасаджана на плошчы 830 га, або 15% да плана. Найбольш актыўна пасадку бульбы вядуць прадпрыемствы Талачынскага (57%) і Аршанскага (74%) раёнаў.-0-