Аршанскі і Дубровенскі раёны лідзіруюць у нарыхтоўцы кармоў у Віцебскай вобласці

Аршанскі і Дубровенскі раёны лідзіруюць у нарыхтоўцы кармоў у Віцебскай вобласці, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Усяго ў рэгіёне скашана 182 тыс. га траў, што складае 76% ад плошчаў, адведзеных пад нарыхтоўку травяністых кармоў першага ўкосу. Віцебскі і Аршанскі раёны ўжо выканалі план кашэння на 100%. Аршанскі раён з'яўляецца лідарам і па колькасці нарыхтаваных кармавых адзінак - 11,7 ц на ўмоўную галаву жывёлы. На другім месцы Дубровенскі раён, аграрыі якога нарыхтавалі больш за 10 ц кармавых адзінак.

У сярэднім па вобласці забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 7,5 ц кармавых адзінак (на 2,1 ц больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года). Перад аграрыямі рэгіёну пастаўлена задача нарыхтаваць 27 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы за некалькі ўкосаў траў.

Алена Ціханава - БелТА.