Аршанскі і Верхнядзвінскі раёны лідзіруюць па ўраджайнасці ў Віцебскай вобласці
"Хлебаробы Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў дамагліся самай высокай у рэгіёне ўраджайнасці збожжавых і зерневых бабовых культур. У гэтых раёнах з аднаго гектара збіраюць адпаведна па 37 і 35,8 цэнтнера, - адзначылі ў камітэце. - Ураджайнасць звыш 30 ц/га маюць 7 раёнаў вобласці".
Што тычыцца тэмпаў уборкі, то тут у перадавіках Пастаўскі раён, дзе абмалочана больш за 40% хлебнай нівы. Блізкія да гэтай лічбы аграрыі Докшыцкага, Чашніцкага, Аршанскага раёнаў. Па дадзеных на раніцу 8 жніўня, у вобласці скашана 115,2 тыс. га хлебнай нівы, што складае 32,8% ад агульнай колькасці плошчаў збожжавых і зерневых бабовых культур. Хлебаробы намалацілі 344 тыс. т збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 29,9 ц/га. У цэлым аграрыям вобласці трэба ўбраць больш за 350 тыс. га.
Алена Ціханава - БЕЛТА.