Аршанскі інструментальны завод атрымае Br10 млн з рэспубліканскага інавацыйнага фонду

Аршанскі інструментальны завод атрымае Br10 млн з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 жніўня 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Саўмін даручыў Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях накіраваць у 2021 годзе Аршанскаму інструментальнаму заводу сродкі рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў суме Br10 млн.

Грошы выдзелены на рэалізацыю праекта "Арганізацыя вытворчасці сучаснага металарэжучага і дапаможнага інструменту з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.