Аршанскі лясгас асвойвае кветкаводства
Аршанскі лясгас асвойвае новы кірунак - кветаводства, паведамілі ў Віцебскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ВГВЛА).
У сакавіку супрацоўнікі лясгаса пасадзілі ў адной са цяпліц на плошчы пяць сотак яркія аднагадовыя расліны: карлікавыя астры, гацаніі, тагетес (календулы) і цынерарыі. У канцы красавіка-траўні яны ўпрыгожаць Оршу. Абапіраючыся на першы вопыт па вырошчванні кветак і вывучыўшы попыт, у тым ліку сярод насельніцтва, супрацоўнікі лясгаса распрацуюць план далейшага развіцця гэтага кірунку. У ВГВЛА адзначылі, што вопыт Аршанскага лясгаса ў кветаводстве вельмі важны для ўсіх лесагаспадарчых устаноў рэгіёна, бо можа быць задзейнічаны ў перспектыве і іншымі падраздзяленнямі.
У склад Віцебскага ВГВЛА ўваходзяць 19 лясгасаў, якія падпадзяляюцца на 147 лясніцтваў, 436 майстэрскіх участкаў і 1 тыс. 649 лясных абходаў. Плошча лясоў, якія знаходзяцца ў веданні аб'яднання, - 87,7% лясоў вобласці. У аб'яднанні працуюць звыш 6,5 тыс. чалавек. Асноўныя віды дзейнасці: лесакультурная, лесагаспадарчая і прамысловая вытворчасць, пабочнае карыстанне лесам.