Аршанскі льнокамбінат пасля мадэрнізацыі будзе выпускаць у два разы больш тканін

Оршанский льнокомбинат после модернизации будет выпускать в два раза больше тканей

Каля 300 млрд рублёў асвоена ў працэсе мадэрнізацыі фабрыкі № 3 Аршанскага льнокамбіната. Абновлены вытворчыя памяшканні, устаноўлена 356 адзінак новага абсталявання. Ужо завяршыліся пусканаладачныя работы, паспяхова прайшла апрабацыя станкоў.

Праведзены замена льночасальных машын, мантаж 6 адзінак новага абсталявання кітайскай вытворчасці. Гэта дазваляе значна палепшыць якасць часальнай стужкі. Цалкам завершана рэканструкцыя ткацкай вытворчасці з заменай дзеючага абсталявання. Высокапрадукцыйна працуюць 170 ткацкіх станкоў бельгійскай фірмы. Заменены сушылкі пражы – гэты тэхналагічны працэс зараз ажыццяўляецца на новым італьянскім абсталяванні. Матальныя машыны РВК саступілі месца аўтаматам з Італіі. Ужо паказалі сябе ў дзеянні новыя асноваўтвальныя і шліхтавальныя машыны нямецкай вытворчасці. Сучасныя аўтаматычныя вентыляцыйныя сістэмы ў цэхах здольныя рэгуляваць тэмпературны рэжым і вільготнасць у адпаведнасці са стандартамі.

Іншымі словамі, тэхнічнае перааснашчэнне фабрыкі дазволіла забяспечыць паляпшэнне якасці, пашырэнне і абнаўленне асартыменту ільняных тканін і вырабаў з іх з адначасовым зніжэннем сабекошту. Калі раней тут выпускалася каля 400 тыс. пагонных метраў тканін штомесяц, то зараз вытворчыя магутнасці дазволяць павялічыць аб'ём да 750 тыс. Перспектывы відавочныя: прадукцыйнасць узрасце амаль у 2 разы, перапрацоўка льновалакна ў колькасным выразе павялічыцца ў 1,5 разы.

Прынята рашэнне аб рэканструкцыі фабрыкі № 2 Аршанскага льнокамбіната, дзе ўжо пачаўся дэмантаж старых ткацкіх станкоў. На трэці этап спатрэбіцца, па папярэдніх падліках, больш за 37 млн еўра.

Вольга Лебедзева, "Віцебскія весці"