Аршанскі льнокамбінат прадставіў прадукцыю на вядучай выставе тэкстыльнай прамысловасці ў Германіі

Оршанский льнокомбинат представил продукцию на ведущей выставке текстильной промышленности в Германии

Аршанскі льнокамбінат прадставіў сваю прадукцыю на Heimtextil-2015 у Франкфурце-на-Майне (Германія) — вядучай выставе ў тэкстыльнай прамысловасці, якая праводзіцца штогод з 1971 года і ўстанаўлівае арыенціры для супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.

На Heimtextil можна ўбачыць тканіны і абіўку, драпіроўкі, фіранкі, шпалеры, хатні тэкстыль, матрацы, падушкі, коўдры, пасцельную і сталовую бялізну, пражу, дываны і іншыя вырабы ткацкай прамысловасці, якія ўжываюцца ў побыце і ў камерцыйных мэтах.

Штогод у мерапрыемстве прымаюць удзел звыш 2700 удзельнікаў больш чым з 60 краін. Экспазіцыя суправаджаецца высокакласнымі паказамі, інфарматыўнымі лекцыямі. Для Аршанскага льнокамбіната гэты міжнародны форум з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для прадстаўлення ільняных тканін і вырабаў са лёну, якія з'яўляюцца брэндам Беларусі.

Марыя БУДКЕВІЧ, "Віцьбічы"