Аршанскі льнокамбінат выступіў афіцыйным партнёрам Тыдня моды ў Мінску

Оршанский льнокомбинат выступил официальным партнером Недели моды в Минске

Магчымасць папрацаваць з тканінамі з натуральнага лёну прадаставіў удзельнікам конкурсу маладых дызайнераў «New Names Belarus Fashion Week» Аршанскі льнокамбінат.

Прадпрыемства выступіла афіцыйным партнёрам Тыдня моды ў Мінску невыпадкова: галоўная ўмова ўдзелу ў ёй – праца з традыцыйным беларускім матэрыялам з улікам сучасных тэндэнцый і творчага бачання саміх дызайнераў. Папярэдні сезон праекта заклаў аснову для галоўнай тэмы новага выпуску — любоў да роднай краіны, культуры, нацыянальнага ўзору, а таксама прасоўванне канцэпта «Made in Belarus».
Больш за 20 маладых таленавітых удзельнікаў эскізнага тура пабывалі на льнокамбінаце, каб выбраць для сваіх калекцый прыдатную тканіну. І кожны знайшоў матэрыял па душы. У выніку эксклюзіўныя сукенкі, касцюмы, паліто з лепшага беларускага лёну сталі "разынкай" самай моднай падзеі года. Па выніках прагляду ўсіх конкурсных работ было адабрана 6 калекцый, якія былі прадстаўлены на міжнародным прафесійным мерапрыемстве «Belarus Fashion Week-2015».

Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці».