Аршанскі мясакансервавы камбінат накіраваў на тэхпераўзбраенне звыш Br5 млрд.
30 лістапада, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Аршанскі мясакансервавы камбінат сёлета накіраваў на тэхнічнае пераўзбраенне звыш Br5 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Аркадзь Няўсіхін.
Паводле яго слоў, набыта і ўведзена ў эксплуатацыю абсталяванне па кандыцыянаванні сыравінных аддзяленняў у кансервавым цэху і цэху па вытворчасці дзіцячага харчавання. У цэху дзіцячага харчавання з'явіўся новы эмульсітатар тонкага драбнення сыравіны. У аддзяленні вытворчасці сыравэнджаных каўбас устаноўлены паўаўтаматычны кліпсатар, у забойным цэху - сучасная стужкавая піла для распілоўвання туш буйной рагатай жывёлы. Набыта і ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматычная помпавая станцыя для станцыі другога пад'ёму водазабору. Мадэрнізавана частка кансервавага склада пад каўбасную экспедыцыю. Для новай каўбаснай экспедыцыі набыта і ўведзена ў эксплуатацыю халадзільнае абсталяванне. Выкананы таксама агульнабудаўнічыя работы ў цэху вытворчасці паўфабрыкатаў.
За кошт тэхпераўзбраення і пашырэння асартыменту аб'ём вытворчасці прадукцыі за 10 месяцаў бягучага года вырас на 13,5% і склаў Br106,335 млрд. Аб'ём рэалізацыі кансерваў павялічыўся ў студзені-кастрычніку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 15,6%, кансерваў для дзіцячага харчавання - на 4,7%. Больш чым у тры разы павялічыўся аб'ём рэалізацыі мяса.
Сацыяльна значнай прадукцыяй прадпрыемства з'яўляюцца кансервы дзіцячага харчавання - камбінат у асноўным спецыялізуецца на выпуску мясных, мяса-агароднінных і рыбы-агароднінных кансерваў. У цяперашні час на прадпрыемстве вырабляюцца кансервы з лёгкаўзрываемай вечкай, удзельная вага прадукцыі якой складае 52%. Аб'ём экспарту павялічыўся больш чым у 2 разы да $6,3 млн. Кансервы для дзіцячага харчавання экспартуюцца ў Расію, Украіну, Малдову. Цэх па вытворчасці дзіцячага харчавання цалкам рэканструяваны і аснашчаны самым сучасным абсталяваннем. Гэтая работа праведзена ў рамках прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі" і падпраграмы "Дзіцячае харчаванне".
Кантроль якасці прадукцыі забяспечваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай сістэмы якасці на аснове прынцыпаў НАССР, сертыфікат якой камбінат атрымаў у 2003 годзе. Гэтая сістэма ўкаранёна на ўсіх этапах вытворчасці дзіцячага харчавання. Акрамя таго, прадпрыемства прайшло атэстацыю і атрымала сертыфікат "Халяль", які дазваляе вырабляць забой жывёлы, рэалізоўваць прадукцыю ў мусульманскія краіны.
У 2009 годзе прадпрыемства ўзнагароджана больш чым 20 дыпломамі і граматамі. Атрыманы дыплом за высокую якасць і пастаянна пашыраемы асартымент прадукцыі, што вырабляецца, на міжнароднай спецыялізаванай выставе "Свет дзяцінства-2009" (Мінск), дыплом выставы беларускіх таваравытворцаў у Екацярынбургу "Беларусь-2009", дыплом 15-й міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу "Прадэкспа-2009".
Аршанскі мясакансервавы камбінат заснаваны ў 1929 годзе. Выпускае мясныя кансервы, традыцыйныя мясныя вырабы і рыбную прадукцыю. У 1980 годзе камбінат першым у Савецкім Саюзе арганізаваў выпуск дзіцячых мясных кансерваў ("Малыш", "Язычок" і інш.). У 1999 годзе ўведзены ў строй цэх па вытворчасці кансерваў для дзіцячага харчавання. Устаноўлена новае імпартнае абсталяванне. Цяпер прадпрыемства з'яўляецца шматпрофільным перапрацоўчым комплексам. На камбінаце працуюць 1226 чалавек, у тым ліку 115 - у цэху дзіцячага харчавання.-0-