Аршанскі мясакансервавы камбінат абнавіў выпуск прадукцыі ў студзені-кастрычніку амаль на 15%
18 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскі мясакансервавы камбінат абнавіў выпуск прадукцыі ў студзені-кастрычніку амаль на 15%. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксандр Антонаў на выставе "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця!", якая адкрылася сёння ў Віцебску.
У ліку навінак сёлеташняга года - сасіскі для дзіцячага харчавання, узбагачаныя вітамінным комплексам, сыравэнджаныя прадукты са свініны і ялавічыны, новыя віды паўфабрыкатаў. Сюды жа ўваходзіць і лінейка мясной прадукцыі з натуральных інгрыдыентаў без утрымання штучных дабавак групы Е, якая ўключае вараныя, паўвэнджаныя каўбасы вышэйшага гатунку, сасіскі. У бліжэйшы час дадзеная група папоўніцца вэнджанай каўбасой, шэрагам кансерваў і паўфабрыкатаў, сказаў Аляксандр Антонаў, адзначыўшы, што распрацоўка гэтых навінак вялася тэхнолагамі прадпрыемства ў цесным супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі і пастаўшчыкамі спецый. Якасць і смак прадукцыі дадзенай групы не саступае мясным вырабам з Е-дабаўкамі, а тэрмін прыдатнасці таксама працяглы за кошт выкарыстання сучасных поліамідных абалонак.
Значную ўвагу прадпрыемства надае развіццю групы дзіцячага харчавання. Апошняй навінкай для самых маленькіх спажыўцоў сталі мясныя кансервы з баранінай, прызначаныя для харчавання малых, схільных да алергіі. З гэтай мэтай ужо рыхтуюцца дакументы на выпуск кансерваў з мяса страуса. Акрамя таго, у цяперашні час прадпрыемства рэалізуе буйны інвестпраект па пашырэнні магутнасцей вытворчасці дзіцячага харчавання ў два разы.
Камбінат за дзесяць месяцаў спрацаваў рэнтабельна і выпусціў прадукцыі на Br120,5 млрд., або 106,2% да аналагічнага ўзроўню 2009 года. Паказчык па энергазберажэнні - мінус 9,2%. Экспартныя пастаўкі на $5,6 млн. у студзені-кастрычніку ажыццяўляліся ў Расію, Украіну, Арменію і Азербайджан. Тэмп росту прадукцыйнасці працы за гэты перыяд склаў 106,7%, а ўдзельная вага новых відаў прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці - каля 15%.
Прадпрыемства заснавана ў 1930 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці мясных кансерваў, каўбасных вырабаў. Кансервы для дзіцячага харчавання ў структуры таварнай прадукцыі займаюць звыш 22%. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае больш за 400 найменняў, у тым ліку каля 100 - дзіцячых кансерваў. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў - 1,1 тыс. чалавек.-0-