Аршанскі мясакансервавы камбінат атрымаў тры дыпломы на "Зялёнай тыдні-2010" у Берліне

4 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскі мясакансервавы камбінат атрымаў тры дыпломы на міжнароднай выстаўцы харчовых прадуктаў "Зялёны тыдзень-2010" у Берліне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Аркадзь Няўсіхін. Узнагароды ўручаны прадпрыемству за высокую якасць мясных кансерваў "Гавядзіна тушаная" (вышэйшы сорт), мясных кансерваў для дзіцячага харчавання, а таксама за актыўны ўдзел у выстаўцы і прасоўванне прадукцыі на рынку Германіі. Аркадзь Няўсіхін адзначыў таксама, што за стабільна высокую якасць і пастаяннае пашырэнне асартыменту прадукцыя камбіната для самых маленькіх спажыўцоў атрымала высокую ацэнку на V Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Свет дзяцінства-2009", права маркіроўкі знакам "Натуральны прадукт" і дыплом другой ступені нацыянальнага конкурсу "Прадукт года-2009". Аналагічнай узнагароды прадпрыемства ўдастоілася ў гэтым конкурсе ў намінацыі "Кансервацыя мясная". Для паляпшэння спажывецкіх уласцівасцей, павышэння якасці мясных вырабаў Аршанскі мясакансервавы камбінат плануе ў 2010 годзе працягнуць мадэрнізацыю вытворчасці. Пры гэтым павышаная ўвага будзе нададзена напрамку дзіцячага харчавання. У прыватнасці, плануецца рэалізаваць праект па павелічэнні магутнасцей выпуску дзіцячых мясных кансерваў у два разы да 10-12 тыс. умоўных банкаў у год (за 2009 год аб'ём іх вытворчасці склаў 5,6 тыс.). Аб'ём інвестыцый складзе каля 3 млн. еўра. Трэба набыць дадатковае абсталяванне і правесці мадэрнізацыю дзеючага цэха па выпуску дадзенай групы прадукцыі. Завяршыць праект плануецца ў чацвёртым квартале. За 2009 год прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br130,9 млрд., або 115% да ўзроўню 2008 года. На экспарт пастаўлена прадукцыі на $8,6 млн., што больш чым у два разы перавышае паказчык папярэдняга года. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме рэалізацыі складае каля 18%. Пастаўкі ажыццяўляліся ў Расію, Украіну, Азербайджан і Казахстан. Паказчык па энергазберажэнні - мінус 17,4% пры заданні мінус 14,5%. Рост прадукцыйнасці працы - 112,9%. Аб'ём інвестыцый за мінулы год склаў Br5,9 млрд. Усяго ж за мінулыя пяць гадоў у асноўны капітал было накіравана каля Br20 млрд. За кошт укладзеных сродкаў праведзена рэканструкцыя цэха тэхнічных фабрыкатаў, зманціравана лінія па выпуску мясакасцяной мукі і тлушчу. Завершаны першы этап рэканструкцыі халадзільніка №2, у выніку чаго штогод прадпрыемства зможа эканоміць 1 млн. кВт.г. Новае абсталяванне з'явілася ў цэху дзіцячага харчавання, каўбаснай вытворчасці. Акрамя таго, абноўлены аўтатранспартны парк і праведзены капітальны рамонт фірменнага магазіна №3. Прадпрыемства заснавана ў 1930 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці мясных кансерваў, каўбасных вырабаў. Кансервы для дзіцячага харчавання ў структуры таварнай прадукцыі займаюць 21%. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - 1135 чалавек.-0-