Аршанскі мясакансервавы камбінат прадставіў на форуме ў Віцебску 4 інвестпраекты на $44 млн.

20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскі мясакансервавы камбінат прадставіў на Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Віцебску чатыры праекты па развіцці вытворчасці коштам $44 млн., перадае карэспандэнт БЕЛТА. Патэнцыяльным інвестарам прадпрыемства прапануе разгледзець праект па стварэнні мясатлушчавога комплексу ў існуючым будынку плошчай 9,5 тыс.кв.м і вышынёй 8 м, дзе плануецца наладзіць забой і раздзелку жывёлы на паўфабрыкаты па міжнародных патрабаваннях. Неабходныя інвестыцыі - $6 млн. Тры інвестпрапановы прадпрыемства датычацца будаўніцтва новых аб'ектаў. Так, камбінат зацікаўлены ў узвядзенні свінаводчага комплексу на 100-110 тыс. галоў для вырошчвання свіней селекцыйных парод (кошт праекта $13 млн.), будаўніцтве цэха па перапрацоўцы адходаў ад забою жывёлы з капіталаўкладаннем у $17 млн. і цэха па вытворчасці кансерваў для дзіцячага харчавання пад праектаваную лінію прадукцыйнасцю 20 тыс. слоікаў у гадзіну. На гэтыя мэты спатрэбіцца $8 млн. Прадпрыемства заснавана ў 1930 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці мясных кансерваў, каўбасных вырабаў. Кансервы для дзіцячага харчавання ў структуры таварнай прадукцыі займаюць 27%. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае звыш 400 найменняў, у тым ліку больш за 70 - дзіцячых кансерваў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - звыш 1,1 тыс. чалавек. За студзень-красавік 2011 года камбінат вырабіў прадукцыі на Br51,1 млрд. На экспарт пастаўлена мясных вырабаў на $3,8 млн., што больш чым у два разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэнтабельнасць продажаў за студзень-сакавік дасягнула 4,3%.-0-