Аршанскі малочны камбінат накіраваў у студзені-жнівень на развіццё вытворчасці больш Br800 млн.

1 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршанскі малочны камбінат" накіравала ў студзені-жнівень на развіццё вытворчасці больш за Br800 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Адным з галоўных праектаў сёлета стала рэканструкцыя кацельні. Работы на аб'екце праводзіліся ў два этапы, кожны з якіх уключаў замену двух старых катлоў, што працуюць на газе, на адзін новы. Цяпер на прадпрыемстве завяршаюцца мантажныя работы другога катла. Абсталяванне нямецкай вытворчасці пасля выхаду на праектныя магутнасці дазволіць атрымліваць па 6 т пары ў гадзіну, а ККД новых катлоў складзе 94% супраць 80% раней эксплуатаваных. Цалкам завяршыць праект плануецца да канца года. За студзень-жнівень 2009 года прадпрыемства вырабіла прадукцыі на суму каля Br72 млрд., што на 34,4% вышэй за аналагічны ўзровень мінулага года. За мінулы перыяд перапрацавана 82 тыс. т малака, што на 37,1% больш, чым у папярэднім годзе. На экспарт у Расію, Польшчу, Германію, Літву, Казахстан, Сінгапур, Грузію і ЗША прадпрыемства паставіла прадукцыі на $14,6 млн., што на 48,4% вышэй за ўзровень 2008 года. У агульным аб'ёме рэалізацыі гэтыя пастаўкі занялі каля 60%. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 26,3% пры заданні мінус 13,5%. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае каля 60 найменняў. Гэта шырокі спектр суцэльнамалочнай прадукцыі, тварожных вырабаў, сыры, жывёльны алей, казеін. Прадпрыемства заснавана ў 1939 годзе, рэарганізавана ў ААТ у 1996-м. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў звыш 600 чалавек.-0-