Аршанскі пенсіянер загінуў у выніку падвойнага наезду машын
14 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аршанскі пенсіянер загінуў у выніку падвойнага наезду машын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў цёмны час сутак каля вёскі Юрцава Аршанскага раёна. Жыхар Украіны 1966 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем "Мерседэс", збіў 68-гадовага пенсіянера, не абазначанага святлоадбівальнымі элементамі. Следам на мужчыну наехала аўтамашына "Ман" пад кіраваннем жыхара Брэста 1976 года нараджэння. У выніку падвойнага наезду жыхар Аршанскага раёна загінуў.
Па гэтым факце вядзецца следства.-0-