Аршанскі раён лідзіруе па ўраджайнасці ў Віцебскай вобласці
Аршанскі раён лідзіруе па ўраджайнасці
збожжавых у Віцебскай вобласці, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і
харчаванні аблвыканкама.
Хлебаробы рэгіёна абмалацілі ўжо больш за 10% плошчаў збожжавых і зерневых бабовых культур. Сабрана больш за 113 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,7 ц/га. Больш за ўсё з аднаго гектара збіраюць аграрыі Аршанскага раёна - 41,6 ц/га. У чацвёрцы лідараў таксама Дубровенскі - 38,2 ц/га, Верхнядзвінскі - 37,1 ц/га і Віцебскі раён - 35 ц/га. Высокія тэмпы уборкі ў аграрыяў Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў - тут тэхніка прайшла ужо больш за 20% плошчаў. З кожным днём расце колькасць камбайнаў, якія падключаюцца да жніва. У цэлым больш за 90% машын гатова выехаць у поле.
Алена Ціханава - БЕЛТА.