Аршанскі раён упэўнена нарошчвае валавую вытворчасць малака

Сёння ў Аршанскім раёне атрымліваюць каля 180 тыс. літраў прадукцыі штосутачна. Гэта 106% да ўзроўню мінулага года, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аршанскага райвыканкама Сяргей Скірук.

Пасля Віцебскага раёна Аршаншчына займае другую пазіцыю ў вобласці па валавай вытворчасці малака.

Толькі на МТК «Браздетчына» СГЦ «Задняпроўскі» штодня атрымліваюць больш за 13 тон прадукцыі. Усё – сортам «экстра». Так, па словах начальніка малочна-таварнага рабатызаванага комплексу Дзяніса Провалінскага, ад некаторых буранак на раздоі маюць да 37 літраў, а высокапрадуктыўная карова дае 20 – 27 літраў малака штосутачна.

Сучасны комплекс, дзе працэсам кіруюць разумныя машыны, быў уведзены ў строй 5 гадоў таму. Метадам проб і памылак прыйшлі да агульнага знаменальніка. Колькасць малака з 2015 года павялічылася ў два разы. Гэтаму спрыяла і паляпшэнне якасці кармоў.

– З мінулага года мы сталі плюшчыць кукурузу і кансерваваць яе «у рукавы», – расказвае галоўны заатэхнік па буйной рагатай жывёле сельскагаспадарчага філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» Ірына Дудкіна.

На МТК «Браздетчына» камп'ютары адказваюць практычна за ўсё, уключаючы здароўе жывёлы. Усе даныя аб самаадчуванні буранкі зчытваюцца з электроннага чыпа на шыі і перадаюцца ў аператарскую – мазгавы цэнтр комплексу.

– На комплексе выключаны чалавечы фактар, – падкрэслівае Д

Таксама сярод задач СГЦ «Задняпроўскі» – узнаўленне статка, павышэнне рэпрадуктыўнай функцыі маткавага пагалоўя і атрыманне фізіялагічна спелага прыплоду. нашчадзковая цялятніца Марына Церашонак сцвярджае: многае залежыць ад якаснага догляду за моладдзю. Жанчына ў гэтай справе ведае толк – 240 цялятам на МТК «Браздзячына» забяспечаны самыя годныя ўмовы ўтрымання.

«Віцебскія весці».