Аршанскі раён бачыць перспектыву развіцця ў стварэнні малых прадпрыемстваў
Па словах Сяргея Паца, Аршанскі раён апошнія гады планамерна працаваў над стварэннем новых прадпрыемстваў, у тым ліку з замежным капіталам. З'явіліся сумесныя беларуска-італьянскае прадпрыемства "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" па вытворчасці рукавоў высокага ціску, "ЛІНПАК Пекэджынг Іст" з англійскім капіталам і іншыя.
"Мы разумеем, што ўпор трэба рабіць на развіцці малога і сярэдняга бізнесу, таму што прыватны бізнес больш гнутка рэагуе на змены ў эканоміцы Беларусі і свету, - сказаў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама. - Мы бачым перспектыву ў стварэнні малых прадпрыемстваў - да 100 чалавек. У іх стварэнне трэба прыцягваць як замежны, так і беларускі капітал. Ужо ёсць напрацоўкі: у красавіку зарэгістравана беларуска-славацкае прадпрыемства".
У цяперашні час дапрацоўваецца праграма развіцця раёна да 2020 года, у тым ліку па перспектывах гарадскога пасёлка Балбасава і горада Барань. Упор робіцца на развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Рэалізуецца ўказ па стварэнні інтэграваных структур у АПК.
У Аршанскім раёне шэраг прадпрыемстваў кааперуецца вакол камбіната хлебапрадуктаў. Сёлета рэарганізацыя, далучэнне малочнага, мясакансервавага камбінатаў, сырзавода, птушкафабрыкі, сельгасарганізацый. "Гэта дасць вынік, - перакананы Сяргей Пац. - Ужо па выніках работы за першы квартал паказчыкі прадпрыемстваў інтэграванай структуры вышэй, чым у прамысловых".
Развіццё сацыяльнай сферы залежыць ад напаўняльнасці бюджэту, таму галоўны ўпор цяпер - на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.
Кацярына Князева - БЕЛТА.