Аршанскі "Свiтанак" у студзенi-верасьнi павялiчыў выпуск прадукцыi на 23%

3 лістапада, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Закрытае акцыянернае таварыства Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма (ЗАТ АПГФ) "Світанак" у студзені-верасні бягучага года павялічыла выпуск прадукцыі ў супастаўных цэнах у параўнанні з такім жа перыядам 2009-га на 23% да Br23 млрд. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне. У бягучым месяцы "Світанак" адкрые фірменны магазін плошчай каля 350 кв.м у Віцебску. У ім будзе прадстаўлена каля 200 мадэлей адзення для дзяцей усіх узростаў. Аршанскі вытворца дзіцячага адзення мае таксама фірменны магазін у Оршы. На прадпрыемстве разлічваюць, што з адкрыццём магазіна ў Віцебску аб'ём продажаў фірменнага гандлю ўзрасце ўдвая. У канцэрне адзначылі, што дзіцячае адзенне аршанскай вытворчасці папулярна ў Расіі. У гэту краіну "Світанак" штогод адпраўляе 20% прадукцыі, якая вырабляецца, прычым 15% прыпадае на Маскоўскую вобласць. За дзевяць месяцаў бягучага года ў Расію адпраўлена прадукцыі больш чым на $4 млн. ЗАТ Аршанская ПГФ "Світанак" вырабляе адзенне для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў пад гандлёвай маркай "Артус". З 2005 года на прадпрыемстве дзейнічае міжнародная сістэма менеджменту якасці па вытворчасці верхняга адзення ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2009. На прадпрыемстве працуюць каля 700 чалавек.-0-