Аршанскі вакзал назвалі найлепшым у рэспубліцы

Два вакзалы Віцебшчыны трапілі ў спіс пераможцаў штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання, які праводзіцца Беларускай чыгункай.

Лепшых вызначалі ў кожнай катэгорыі класнасці. Сярод вакзалаў I класа першае месца прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная. Полацк атрымаў перамогу сярод вакзалаў II класа.

"Віцебскія весці".