«Аршасырзавод» запусціў новую лінію па вытворчасці марожанага

3 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Аршасырзавод" запусціла новую лінію па выпуску марожанага, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Мікалай Школьнікаў. Аўтаматычная экструзійная лінія магутнасцю 5 тыс. порцый у гадзіну і коштам 430 тыс. еўра ўстаноўлена ў рэканструяваным цэху прадпрыемства. У цяперашні час у выглядзе эскімо і сэндвічаў на ёй выпускаецца дзевяць відаў салодкіх прадуктаў. У найбліжэйшы час у продажы з'явяцца яшчэ шэсць навінак. Магутнасці польскага абсталявання ўжо задзейнічаны цалкам. Запуск лініі дазволіць прадпрыемству павялічыць вытворчасць марожанага больш чым на 20% і пашырыць яго асартымент удвая да 30 найменняў. У далейшым "Аршасырзавод" плануе развіваць гэтае напрамкі. Так, у 2011 годзе прадпрыемства мае намер асвоіць выпуск марожанага з фруктовымі напаўняльнікамі і фруктовых лёдаў. За студзень-май на заводзе выпушчана прадукцыі на Br9,6 млрд., што на 19,6% вышэй за аналагічны ўзровень мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі склала больш за 5%. Прадукцыя рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі. Прадпрыемства заснавана ў 1944 годзе, акцыянавана ў 1997-м. Спецыялізуецца на вытворчасці сыроў і марожанага. Асартымент налічвае каля 80 найменняў прадукцыі. Марожанае ААТ "Аршасырзавод" выпускаецца пад гандлёвай маркай "Казка ў далоні".-0-