Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў 42 байцоў Чырвонай Арміі адбылася ў Віцебскім раёне
На вайсковых мемарыяле «Плацдарм Новікі» каля аднайменнай вёскі Віцебскага раёна 18 лістапада адбылося ўрачыстае перапахаванне астанкаў байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі смерцю храбрых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У студзені – сакавіку 1944 года на берагах Лучосы стралковыя корпусы, танкавыя брыгады, палкі самаходных артылерыйскіх установак Заходняга фронту Чырвонай Арміі прарывалі варожую лінію абароны «Усходні вал». Велізарныя страты неслі абодва бакі… Астанкі 42 савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў кровапралітных баях у наваколлі вёскі Новікі, былі выяўленыя падчас пошукавых работ, якія ў жніўні гэтага года вялі вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна сумесна з прадстаўнікамі Маскоўскай абласной грамадскай арганізацыі «Дабрачынны ваенна-гістарычны пошукавы клуб «Памяць і прымірэнне» і пошукавым атрадам «Разведчыкі воінскай славы» з Наваполацка. На жаль, імёны герояў не ўстаноўлены.
Ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання загінуўшых абаронцаў Радзімы прымалі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў, намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама Жанна Чаркунова, камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Аляксандр Трубяко, старшыня праўлення Маскоўскай абласной грамадскай арганізацыі «Дабрачынны ваенна-гістарычны пошукавы клуб «Памяць і прымірэнне» Валерый Загрэкаў, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Іваноў, старшыня Шапечынскага сельвыканкама Святаслаў Драбцоў, настаяцель Храма свяшчэннамучаніка Мікалая прэсвітара Віцебскага айцец Ціт, а таксама пошукавікі Беларусі і Расіі, мясцовыя жыхары.
Адбыўся жалобны мітынг, падчас якога да ўсіх прысутных звярнуўся Генадзь Ягораў. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў Генадзь Ягораў выказаў удзячнасць за вялікую пошукавую работу ўсім, хто да яе датычны, падкрэсліўшы, што гэтая работа вельмі важная для нас усіх, асабліва для маладога пакалення.