Асноўныя сілы аграрыяў Віцебскай вобласці цяпер сканцэнтраваны на сяўбе кукурузы на сілас

Паводле даных на 13 мая, прадастаўленых камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, у вобласці пасеяна 74,3 тысячы гектараў гэтай культуры, што складае 62 працэнты да запланаванага і на 15 тысяч гектараў больш, чым на аналагічную дату ў мінулым годзе.

Працягваецца сяўба адналетніх культур і пасадка бульбы. Другім хлебам ужо занята 1 438 гектараў угоддзяў вобласці з 1900 запланаваных. На фінішную прамую выходзяць аграрыі Талачынскага раёна, дзе гэту культуру пасадзілі на 844 гектарах з 900. На талачынскіх землях перавагу аддаюць правераным айчынным і імпартным гатункам. Апошнія Талачынскі кансервавы завод плануе выкарыстоўваць для вытворчасці бульбы фры.

На завяршальным этапе ў гаспадарках Віцебшчыны і сяўба агародніны адкрытага грунту.