Асноўнымі атрымальнікамі адраснай сацыяльнай дапамогі ў Віцебскай вобласці з'яўляюцца няпоўныя сем'і

9 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Асноўнымі атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Віцебскай вобласці з'яўляюцца няпоўныя сем'і, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З агульнай колькасці зваротаў няпоўныя сем'і складаюць 34%, поўныя сем'і, якія выхоўваюць адно або два дзіцяці, - 21%, шматдзетныя - 13%. Такім чынам, 68% атрымальнікаў - сем'і з дзецьмі. За 9 месяцаў бягучага года адрасную сацыяльную дапамогу ў вобласці атрымалі 24,3 тыс. чалавек. Ім аказана падтрымка на агульную суму Br4,9 млрд. Дзяржаўная падтрымка сем'яў не абмяжоўваецца толькі фінансавай дапамогай. Малазабяспечаныя сем'і маюць права на атрыманне бясплатнага харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця. У першым паўгоддзі бягучага года 5,6 тыс. дзяцей, або 29,7% ад агульнай колькасці дзяцей гэтага ўзросту былі забяспечаны бясплатным харчаваннем. На гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту накіравана Br4,3 млрд. Сацыяльная дапамога сем'ям аказваецца таксама ў выглядзе дапамог на дзяцей. Паводле даных за першае паўгоддзе, сістэмай дапамог у вобласці ахоплена больш за 50 тыс. дзяцей, з іх звыш 33 тыс. - ва ўзросце да трох гадоў.-0-