Асаблівую эканамічную зону могуць стварыць у прамыслова-лагістычным комплексе ў Болбасава
Міжведамаснай рабочай групе даручана да 15 ліпеня прааналізаваць ход рэалізацыі праекта па будаўніцтве комплексу. Да 15 жніўня ёй неабходна выпрацаваць падыходы да далейшага будаўніцтва комплексу і яго эксплуатацыі, а таксама вызначыць мэтазгоднасць стварэння асаблівай эканамічнай зоны са спецыяльным прававым рэжымам на тэрыторыі комплексу і пры неабходнасці да 1 кастрычніка падрыхтаваць прапановы аб удасканаленні дзеючых нарматыўных прававых актаў. Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржسازванняў, падпарадкаваных ураду, а таксама іншых арганізацый. Кіраўніком міжведамаснай рабочай групы прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.