Астанкі пяці воінаў перапахаваныя ў Лёзненскім раёне
Урачыстая цырымонія перапахавання
савецкіх воінаў адбылася сёння ў Лёзненскім раёне, паведамілі ў райвыканкаме.
Астанкі пяці чалавек былі выяўлены летам
мінулага года падчас правядзення раскопак, якія праходзілі паміж урочышчам Ганькава
і вёскай Кажакіна. Дадзенае месца было паказана раней адным са старэйшых мясцовых
жыхароў, ён жа дапамог усталяваць імя аднаго з воінаў - старшага лейтэнанта
медыцынскай службы, які служыў у 97-й стралковай дывізіі, ураджэнца сяла
Анцудзінаўка Ніжагародскай вобласці Расіі Івана Фёдаравіча Муратава. Дадзеная
інфармацыя была пацверджана падчас устанаўлення імёнаў загінуўшых воінаў.
Астанкі іншых байцоў ідэнтыфікаваць не ўдалося.
Урачыстая цырымонія перапахавання адбылася на воінскіх могілках каля аграгарадка Крынкі, дзе спачываюць амаль 5 тыс. воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Лёзненскага раёна. У жалобным мітынгу прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, жыхары раёна, школьнікі, моладзь. Усяго на тэрыторыі Лёзненскага раёна знаходзяцца 88 воінскіх пахаванняў, у якіх спачываюць 31,9 тыс. савецкіх салдат.