Асьведамленасьць грамадзян аб дзейнасьці Сьледчага камітэту ўзрасла - Шалухін
Дасведчанасць грамадзян аб дзейнасці Следчага камітэта павысілася. Такім меркаваннем падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА па выніках тэлефоннага дыялогу з насельніцтвам рэгіёна начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.
Ён адзначыў, што на прамую лінію 17 сакавіка званкі ад грамадзян паступалі выключна па кампетэнцыі. Гэта сведчыць аб дасведчанасці грамадзян у пытанні, якія функцыі выконвае праваахоўнае ведамства. У прыватнасці, тыя, хто дазваніўся, былі не згодныя з рашэннямі, прынятымі па крымінальных справах, прасілі растлумачыць прымяненне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў канкрэтных следчых сітуацыях і інш.
"У той час, калі мы толькі пачыналі актыўна выкарыстоўваць такую форму працы з насельніцтвам, як прамая тэлефонная лінія, у наш адрас паступала мноства званкоў, якія не адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта. Гэта маглі быць пытанні аб абавязацельствах маёмаснага характару, шлюбна-сямейных адносінах, просьбы даць растлумачэнні па грамадзянска-прававых адносінах, нават скаргі на камунальныя службы. Цяпер грамадзяне добра дасведчаныя аб тым, што першачарговай задачай Следчага камітэта з'яўляецца расследаванне крымінальных спраў", - адзначыў Уладзімір Шалухін.
Па яго словах, такой дасведчанасці спрыяе адкрытасць ведамства для сродкаў масавай інфармацыі і сістэматычная праца следчых па прававым асвеце грамадзян: выступленні ў працоўных калектывах, асабісты ўдзел следчых у разглядзе ўнесеных у адрас прадпрыемстваў прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, актыўны ўдзел прадстаўнікоў ведамства ў круглых сталах і семінарах у галіне юрыспрудэнцыі. Па ўсіх пытаннях, якія паступілі ў адрас Уладзіміра Шалухіна падчас прамой тэлефоннай лініі, дадзены даручэнні, асобныя пытанні ўзяты ім пад асабісты кантроль.
Алена Ціханава, БЕЛТА.