Падзеі XVIII «Славянскага базару ў Віцебску» асвятляцьмуць 600 прадстаўнікоў прэсы з 11 краін
10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На "Славянскі базар у Віцебску" сёлета акрэдытаваны 600 прадстаўнікоў розных сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта паведаміў на цырымоніі адкрыцця міжнароднага прэс-цэнтра фестывалю намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асвятляць свята мастацтваў сабраліся журналісты з 11 краін свету, у тым ліку Расія, Украіна, Малдова, Македонія, Германія, Вялікабрытанія, ЗША і іншыя. Трансляцыю канцэртаў фестывалю будуць весці Белтэлерадыёкампанія і тэлеканал "Расія". Насычаная праграма форуму як ніколі багатая падзеямі: яна ўключае больш за 80 мерапрыемстваў - канцэрты, выставы, спектаклі, конкурсы, шматлікія прэс-канферэнцыі і "Зорныя гадзіны", любімы гараджанамі і гасцямі фестывальнага Віцебска "Горад майстроў". Каб паспець усюды, давядзецца пастарацца, адзначыў намеснік міністра.
XVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць з 10 па 16 ліпеня. Сёлета ён збярэ звыш 5 тыс. гасцей з 34 краін.-0-