Ад грамадзян Міёрскага раёна на адрас Прэзідэнта паступіла 2 звароты

Ад грамадзян Міёрскага раёна ў адрас Прэзідэнта паступіла 2 звароты. Да гэтага ў райвыканкам не звярталіся.

У сям'і са Слабады чацвёра дзяцей, двое з якіх непаўналетнія, малодшы з асаблівасцямі развіцця. Каб ён рос і жыў наравне з іншымі, варта наведваць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца ў Міёрах. Для пераезду вырашылі пабудаваць у горадзе кватэру. Цяпер жывуць у доме, які належыць адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна. З 2015 года спрабавалі яго прыватызаваць. Аднак дазволу ад кіраўніка не атрымалі. Не знайшлося і дагавора найму, згодна з якім раней засялялі і прапісвалі ў дом маці. За кансультацыяй нікуды не звярталіся, таму і не сталі ў чаргу тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Па рэкамендацыі спецыялістаў аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама жыхарка Слабады звярнулася з заявай ва Узменскі сельвыканкам, каб стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Цяпер збіраюць неабходныя дакументы. Сям'ю, якая выхоўвае дзіця-інваліда, уключаць у раённыя спісы на пазачарговае атрыманне аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў. У гэтым годзе ў райцэнтры ўзводзіцца 40-кватэрны дом па вуліцы Лермантава, 29. Аднак у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам плануюць скарыстацца льготамі ў 2020 годзе, калі заplanвана будаўніцтва аналагічнага па вул. Лермантава, 27.

У сям'і з Пестуноў, дзе трое дзяцей, адзін з якіх з асаблівасцямі развіцця, а маці інвалід другой групы па зроку, таксама не атрымалася стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На падставе пададзенай заявы Міёрскі сельвыканкам ажыццявіў працэдуру і 18 сакавіка 2019 г. прыняў адпаведнае рашэнне. Вяскоўцы будуць будаваць двухпакаёвую кватэру ў горадзе з выкарыстаннем сродкаў дзяржпадтрымкі.

"Міёрскія навіны". Фота з адкрытых крыніц.