«Ад усёй душы»: Уладзімір Церанцьеў павіншаваў са святамі старэйшае пакаленне аграгарадка Бычыха
Напярэдадні святкавання старога Новага года Уладзімір Уладзіміравіч выканаў дадзенае мясцовым жыхарам абяцанне і падарыў ім тэлевізар.
– Яшчэ месяц не прайшоў з моманту адкрыцця гэтага філіяла. Мне вельмі прыемна, што вы змаглі даказаць, як шмат можна зрабіць дзякуючы сваёй стараннай працы. У размове з грамадзянамі прагучала пажаданне аб тэлевізары. Пасля нарады мы ад імя абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» вырашылі задаволіць гэту просьбу. Трэба заахвочваць людзей, даваць ім стымул на будучыню. Карыстайцеся з задавальненнем, – звярнуўся да прысутных Уладзімір Церанцьеў.

Да цёплых слоў і віншаванняў далучылася і кіраўніцтва раёна.
Пётр Пятровіч перадаў дырэктару ТЦСАН Святлане Ардзяка сертыфікат на мікрахвалевую печ.



Цяпер шчырыя гутаркі за кубкам духмянай гарбаты стануць яшчэ больш утульнымі і сагравальнымі для душы.