Аддзяленне для будучых ратавальнікаў адкрылася на базе каледжа ў Полацку

На базе Полацкага дзяржаўна-хіміка-тэхналагічнага каледжа адкрылося першае ў вобласці аддзяленне па спецыяльнасці "папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый", паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Гэта адкрыццё стала вынікам узаемадзеяння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства адукацыі. Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для далейшай службы ў органах і падраздзяленнях МНС доўжыцца 2 гады 10 месяцаў. Першы набор склаў 25 чалавек. Пасля заканчэння вучобы выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя "Тэхнік па папярэджанні і ліквідацыі НС".

На ўрачыстай лінейцы 1 верасня прысутнічалі кіраўніцтва Полацкага ГРАНС і першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Панцюхоў, які падзякаваў калектыў каледжа за якасную падрыхтоўку адукацыйнага працэсу для будучых ратавальнікаў, стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы, умоў пражывання для навучэнцаў.

Пасля ўрачыстых мерапрыемстваў будучыя ратавальнікі адправіліся на экскурсію ў цэнтральную пажарную частку Полацкага ГРАНС. Хлопцам расказалі аб тэхніцы, якая ёсць на ўзбраенні ў падраздзяленні, і аварыйна-выратавальным абсталяванні, якім карыстаюцца ратавальнікі пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, прадэманстравалі фільм аб рабоце полацкіх ратавальнікаў на пажарах.

Кацярына Князева, БЕЛТА.