Аддзяленне рэабілітацыі 3-й гарадской бальніцы г. Барань адкрылася ў Аршанскім раёне

18 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аддзяленне рэабілітацыі 3-й гарадской бальніцы г.Барань адкрылася сёння ў Аршанскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч. Аддзяленне рэабілітацыі размешчана на базе былога прафілакторыя прадпрыемства "Лёс". Два гады таму за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў была здадзена першая пускавая чарга аддзялення. У будынку, які пуставаў да гэтага тры гады, былі рэканструяваныя першы і другі паверхі, дзе адпаведна размясціліся палаты і медыцынская база з абсталяваннем. Другі этап уключаў правядзенне рэканструкцыі на трэцім паверсе, дзе абсталяваны двухмесныя і аднамесныя палаты "эканом" класа, а таксама павышанай камфортнасці - "люкс" і "суперлюкс", у якіх створаны ўсе ўмовы для адпачынку і лячэння: ёсць уласны санвузел з душавой кабінай, тэлевізар, халадзільнік, мэбля і г.д. На гэтыя мэты было затрачана Br200 млн. з абласнога бюджэту і Br500 млн. з мясцовага. "Медыцынская дапамога будзе аказвацца як бясплатна, так і на платнай аснове", - адзначыў Уладзімір Плыткевіч. У урачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, медработнікі гэтай установы аховы здароўя. -0-