Адкрыццё абласной выставы нацыянальных культур «І ў сэрцы, і ў творах – Радзіма»

У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ( вул. Леніна, 35-а) 8 лістапада а 18.00 адбудзецца адкрыццё абласной выставы нацыянальных культур «І ў сэрцы, і ў творах - Радзіма».

На выставе будуць прадстаўлены творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей: беларусаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў, татар, грузін, азербайджанцаў.

Выстава працягнецца да 15 снежня.

Даведкі па тэл.: 37-29-05; 42-87-71 – аддзел традыцыйнай культуры.   
Заяўкі на экскурсіі: 37-29-05; 42-87-71– аддзел традыцыйнай культуры.                                                                                                                                                                                                            МТС  8-029-511-94-32 - Флягонтова Святлана Васільеўна - вядучы метадыст АМЦНТ. Выставачная зала працуе: аўторак – субота з 09.00 – 13.00; 14.00 – 18.00. У дзень адкрыцця 8 лістапада а 18.00 уваход бясплатны.