Адкрыццё грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі Беларускай партыі «Белая Русь» і прыём грамадзян адбыліся ў Віцебску

Открытие общественной приемной областного отделения Белорусской партии «Белая Русь» и прием граждан состоялись в Витебске
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», жыхары горада, моладзь.


Прыём грамадзян правялі член Вышэйшага палітычнага савета партыі, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», рэктар ВДУ імя П. Машэрава Валянціна Багатырова.

Кансалідаваць грамадзянскую супольнасць, акумуляваць ідэі актыўных грамадзян заклікана грамадская прыёмная абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Такое меркаванне выказаў член Вышэйшага палітычнага савета партыі, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падчас адкрыцця грамадскай прыёмнай.

– Партыйцы падчас прыёмаў, якія будуць тут праходзіць, раскажуць людзям, што робіцца для таго, каб Беларусь станавілася больш моцнай, адзінай. Кожнаму важна разумець, якім курсам ідзе краіна. Гэтак жа, як і кожнаму важна быць пачутым, данесці свае ідэі і прапановы, выказаць свае праблемы, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – А мы як прадстаўнікі і партыі, і выканаўчай улады сумесна будзем альбо гэта адразу выконваць і ўкараняць, альбо спрыяць выкананню. У гэтым я бачу задачу грамадскай прыёмнай, і мы яе будзем з задавальненнем выконваць як партыйцы, грамадскія дзеячы і дзяржаўныя людзі. Дзякуй за ідэю стварэння такой прыёмнай, думаю, што яна прынясе толькі карысць.

Грамадская прыёмная размяшчаецца па адрасе: г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 62.

"Віцебскія весці"