Адкрыццё XXVI Міжнароднага фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі адбудзецца ў Полацку 5 красавіка
Сёлета творчы форум, які працягнецца да 18 мая, будзе прысвечаны 30-годдзю канцэртнай залы Сафійскага сабора. Спачатку публіка традыцыйна сустрэнецца з сімфанічным аркeстрам і акадэмічным хорам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Разам з імі выступяць вядучыя салісты з Літвы Рамінта Вайцескаўскайтэ, Альгірдас Янутас, народны артыст Літвы Уладзімірас Пруднікавас, а таксама вядомы эстонскі дырыжор Эркi Пехк. Пазней меламаны ацэняць майстэрства выканаўцаў з Расіі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны і Кубы.
Разнопланавыя канцэрты дадуць магчымасць пачуць гучанне фартэпіяна, аргана, гітары, скрыпкі, па-новаму зірнуць на сур'ёзную музыку разам з Дзяржаўным струнным квартэтам імя М.І. Глінкі і Юрыем Медзянікам, якія падрыхтавалі для палачан і гасцей горада праграму «Музыканты ўсміхаюцца». Адной з падзей фестывалю, якая запамінаецца, абяцае стаць і гала-канцэрт трох барытонаў «Любоў – мая мелодыя», у якім знойдзе адлюстраванне класічны і эстрадны рэпертуар Мусліма Магамаева.
Лiлiя IЎЧАНКА. «Віцебскі рабочы»