Адкрыты турнір ААТ "МТЗ" па валейболе сярод прамысловых прадпрыемстваў Мінска і Віцебска правялі ў абласным цэнтры
Спаборніцтвы прайшлі ў Цэнтральным спартыўным комплексе. У іх удзельнічалі прадстаўнікі МТЗ, МАЗ, МЗКЦ, Віцебскаблгаз і Віцебскэнерга. Каманды змагаліся адна з адной па кругавой сістэме. У выніку двухдзённых напружаных баталій наймацнейшымі сталі віцебскія энергетыкі. Другое месца ў газавікоў, трэцяе — у трактарнага завода.






Урачыстую цырымонію закрыцця турніру наведалі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк, кіраўнік Беларускай федэрацыі валейбола Уладзімір Вашчанка. Госці не толькі падзякавалі спартсменаў за выдатную гульню і ўзнагародзілі лепшых, але і паабяцалі, што падобныя мерапрыемствы на Віцебшчыне вытворца трактароў будзе праводзіць рэгулярна.



