Адкусіць "драмязоўку", сплясаць "Юрку" і ўзгадаць І.Буйніцкага дапаможа турмаршрут па Глыбоцкім раёне
11 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Паспрабаваць "драмязоўку" на смак, станцаваць "Юрку" і аддаць дані памяці заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму можна ў Глыбоцкім раёне на новым экскурсійным маршруце "Муза Ігната Буйніцкага", расказала карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства "Інвестспрот" Алена Альшэўская.
Да 150-годдзя свайго знакамітага земляка, якое будзе адзначацца ў жніўні бягучага года, у раёне з'явіўся маршрут на яго малую радзіму - у вёску Празарокі. Экскурсантам пазнаёмяць з жыццём і творчай дзейнасцю Ігната Буйніцкага. У школьным музеі сабрана ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная сям'і Буйніцкіх, народнаму тэатру "Першая беларуская трупа" і Першаму таварыству беларускай драмы і камедыі, заснавальнікам якога з'яўляўся Ігнат Буйніцкі.
Яго тэатральная дзейнасць стала вынікам шчырага інтарэсу да народнай культуры, звычаяў і традыцый Беларускага Паазер'я. Да гэтага часу празароцкія старажылы расказваюць, як натхнёна танцаваў дзядзька Ігнат на вечарынках, таму арганізатары тура не змаглі абысці ўвагай любімыя Буйніцкім народныя танцы. Кожны ахвотны на майстар-класе зможа навучыцца танцаваць "Мяцеліцу", "Юрку" і "Антошку".
Ні адна вечарынка не абыходзілася без вяселага застолля. Вось і экскурсанты змогуць у гасцінай "У Ігната" і паспрабаваць стравы мясцовай кухні, напрыклад, салат "Казліца гародная", рулет "Рулькі па-празароцкі" ці каўбасу "Драмязоўку".
На думку Алены Альшэўскай, гэты маршрут заваюе не меншую папулярнасць, чым ужо вядомыя і карыстаючыяся пастаянным попытам экскурсіі да архітэктурных славутасцяў раёна па маршруце Глыбокае-Масар-Удзела ці "Залатая падкова на шчасце" - конны маршрут верхам або на пралётках да старадаўніх родавых маёнткаў.-0-