Адносіны дзяржаў і народаў вымяраюцца не кубаметрамі газу і тонамі нафты - А.Лукашэнка
17 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны дзяржаў і народаў вымяраюцца не кубаметрамі газу ці тонамі нафты. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзелячыся сваімі ўражаннямі пасля прадпрэм'ернага прагляду беларуска-расійскага мастацкага фільма "Брэсцкая крэпасць" у мінскім кінатэатры "Цэнтральны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да старшыні ТРО Саюзнай дзяржавы Ігара Угольнікава, папрасіў як мага хутчэй перадаць гэты фільм кіраўніцтву Расіі. "Для іх ён вельмі актуальны", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
"Трэба памятаць аб адным: што адносіны паміж дзяржавамі, народамі вымяраюцца не кубаметрамі газу і тонамі нафты, мытнымі або бязмытнымі. Трэба памятаць, што мы разам абаранялі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-